send link to app

Беларускае Радыё Рацыя


4.6 ( 9136 ratings )
Rozrywka
Desenvolvedor: Racyja
Darmowy

Перадачы Беларускага Радыё Рацыя прысвечаны грамадскім, палітычным, эканамічным справам, правам чалавека, культуры, новым медыям, тэхніцы. Радыё Рацыя прадстаўляе перадачы рэлігійныя, гістарычныя, турыстычныя і краязнаўчыя.
Слухачы цэняць музычную прапанову Радыё Рацыя, якая складаецца з цікавага разнастайнага плэй-ліста, а таксама аўтарскіх перадач, якія прэзентуюць розныя віды і жанры музыкі.
Радыё Рацыя рыхтуе перадачы, якія падаюць слухачам практычныя інфармацыі, якія датычаць бізесовай супрацы на паграніччы, фінансаў, прагнозы надворя, інфармацыі, якія датычыць культурных падзеяў.
Адным з найважнейшых заданняў, якія ставіць перад сабой калектыў Радыё Рацыя ёсць дакументаванне і фіксаванне беларускай рэчаіснасці, ушанаванне цяперашніх герояў беларускай штодзённасці.
Беларускае Радыё Рацыя транслюе сваю праграму 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень. Праграма Рацыі адказвае на патрэбы канкрэтнай падтрымкі беларускага грамадства дэмакратычным светам.
Радыё Рацыя падтрымлівае і развівае культурныя, грамадскія, гаспадарчыя сувязі паміж Беларуссю і Польшчай і Еўразвязам.
Радыё ўзмацняе беларускую мову, якая ёсьць дыскрымінаванай ў афіцыйных дзяржаўных медыях Беларусі, падтрымлівае і развівае беларускую культуру і свядомасць, супрацьдзеіць русіфікацыі Беларусі і стрымлівае распаўсюд ідэі «русского мира» ва Усходняй і Сярэдняй Еўропе.
Радыё Рацыя стварае медыйную прастору, у рамках якой асяродак беларускіх журналістаў і інтэлігенцыі атрымлівае шанец на працу і развіццё.
Мэты Беларускага Радыё Рацыя
Ламанне барераў у доступе да вольнай, незалежнай інфармацыі ў Беларусі. Давядзенне абектыўных ведаў на тэму падзей у Беларусі і ў цэлым свеце.
Падтрымка беларускай мовы і беларускай культуры – найважнейшых чыннікаў, якія лучаць беларусаў.
Папулярызацыя дэмакратычных вартасцяў: права свабодных выбараў, права ўрадаў, правоў чалавека, вольнага доступу да інфармацыі.
Стварэнне незалежным журналістам і беларускай інтэлігенцыі прасторы асабістага развіцця і рэалізацыі.
Кшталтаванне ідэі грамадзянскай супольнасці праз прэзентаванне спектру поглядаў, якія ахопліваюць усе важныя прасторы грамадскага жыцця ў Беларусі, суседніх краінах і Еўразвязе.
Пра Беларускае Радыё Рацыя
Беларускае Радыё Рацыя было створана ў 1998 годзе, а пасля перапынку ў вяшчанні, аднавіла дзейнасць у 2006 годзе. Радыё Рацыя паўстала па ініцыятыве незалежных журналісцкіх асяродкаў у Беларусі і Беларускага саюзу ў Польшчы.
Радыё транслюе праграму цягам 24 гадзін у суткі, 7 дзён у тыдні. Даступнае на хвалях FM на частаце 98,1, перадаваемай з Крыніц (тэрыторыя Польшчы) на Гарадзенскі рэгіён, а таксама на хвалях 99,2 з Бялай Падляскай у кірунку Берасця і ваколіцаў. Абсяг трансляцыі на хвалях FM ахоплівае тэрыторыю заходняй Беларусі, дзе пражывае каля 1,5 мільёна людзей.
Дасягальнасць радыё ахоплівае найбольшыя гарады Беларусі, а таксама ўсю прастору польска-беларускай мяжы, на якой знаходзяцца чатыры памежныя пераходы.
Нашы журналісты:
За сваю працу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь журналісты Радыё Рацыя патрапілі пад пераслед і рэпрэсіі. Пагражаюць ім затрыманні, допыты ў міліцыі, пракуратуры, КГБ, арышты і турмы. У прафесійным жыцці журналісты, якія дбаюць пра абектыўны пункт гледжання, не маюць магчымасці працаваць у афіцыйных медыях, змушаны працаваць у медыях, якія дзеюць за мяжой Беларусі і выязджаць у эміграцыю.
Праца ў Радыё Рацыя – гэта для іх прэстыж і гонар, але адначасна, з гледзішча стаўлення ўладаў да вольных медый, таксмама вялікая рызыка.
Рацыя ў інтэрнэце
Сусветная тэлекамунікацыйна-інфармацыйная рэвалюцыя пашырае і змяняе формулы дзейнасці Беларускага Радыё Рацыя. Стала ўзмацняны абсяг FM, які пакрывае Заходнюю Беларусь, стаў, дзякуючы інтэрнэт-старонцы і мабільным аплікацыям, істотна паспяхова пашыраны і ахоплівае зараз усю тэрыторыю Беларусі. Інфармацыі, падрыхтаваныя беларускімі журналістамі, могуць дасягаць да адрасатаў у Беларусі сродкамі трох родаў медый: радыё FM, старонка www, мабільныя аплікацыі на платформах iOS.